19.11.2020 года ў 6 “А” класе адбылося  чарговае мерапрыемства, праведзенае ў беларускі чацвер.

“Мая Радзіма” – такую назву насіла гульня-конкурс.  Шасцікласнікі разгадвалі крыжаванкі і рэбусы, удзельнічалі ў віктарынах, чыталі вершы пра родны край. Расказвалі аб тым, якія цікавыя мясціны Беларусі  яны наведвалі.